Смаргонскі вопытны лясгас пачаў продаж елак у Расію
Сёлета ў паўночную сталіцу Расіі адпраўлены 2 фуры елак.
У адной – 43 дрэвы і 4 вялікія ў другой.
Кошты дрэваў розныя, але лясгас атрымае не менш шасці долараў за самае малое дрэва.
Беларускія елкі сталі запатрабаванымі ў Расіі пасля леташніх і сёлетніх пажараў, якія знішчылі лясы на значных тэрыторыях.
У гэтым годзе беларускія лясныя гаспадаркі плануюць паставіць у суседнюю краіну да 10 тысяч дрэваў.
У Гродне елачныя кірмашы адкрыюцца ў 20-ых лічбах снежня.
Гродзенскі лясгас рыхтуе да продажу каля 10 тысяч елак, якія будуць рэалізоўвацца ў 10-12 гандлёвых кропках горада. Яшчэ каля 10 пляцовак забяспечаць дрэвамі лясгасы вобласці.
Усяго гаспадаркі Гродзенскай вобласці плануюць рэалізаваць сёлета да 30 тысяч елак і соснаў.
Тыя, для каго дрэвы будуць занадта вялікія альбо дарагія, змогуць набыць букеты з лапак хвойных дрэваў.
Дакладныя кошты пакуль невядомыя.
http://www.interfax.by