Пасля Расіі і Нікарагуа ў Гродне ўсталююць Інтэрнет Yota

|

Yota сябе пазіцыянуе адным з найбуйнейшых у свеце і першым у Расіі аператарам бесправаднога мабільнага інтэрнэту фармату 4G. У межах зоны пакрыцця сеткі забяспечваецца высокая хуткасць перадачы дадзеных – да 10 Мбіт / сек. Злучэнне падтрымліваецца нават у руху на хуткасці да 120 км / г. Усе тарыфы Yota – безлімітныя.

 

Нагадаем гісторыю аб запуску паслуг расейскага інтэрнэт-аператара Yota ў Беларусі.

 

Два гады таму кампанія атрымала ліцэнзію на будоўлю WiMAX-сеткі ў нашай краіне. Пачаць вырашылі з Гродна. Справа ў тым, што ў Беларусі частоты, выдзеленыя “Yota Бел”, на той момант былі заняты аналагавым тэлебачаннем, акрамя Гродна. Да 2015 года павінен адбыцца пераход да лічбавага тэлебачання і адбаведна павінны вызваляцца патрэбныя частоты. Планавалася, што ў другой палове 2010 года сетку запусцяць ў Гродне і адначасова будзе весціся будоўля ў Мінску.

 

Час ішоў, а Yota “маўчала”. У абяцаны тэрмін запуск не адбыўся. Толькі ў маі гэтага года кіраўнік “Yota Бел” Сяргей Бяспалаў распавеў It.tut.by, што прычынай стаў зварот Мінсувязі ў красавіку 2010 з прапановай аб пераразмеркаванні раней выдзеленага кампаніі частотнага рэсурса (60 ГГц), у якім ужо была пабудавана сетка ў Гродне, на дзве дуплексныя паласы па 30 МГц (гэта было зроблена для ўкаранення LTE у будучым у дыяпазоне 2,5-2,7 ГГц).

 

Для нашай кампаніі гэта было нечаканасцю, як гром сярод яснага неба: мы былі практычна гатовы для камерцыйнага запуску ў Гродне, – пракаментаваў кіраўнік “Yota Бел” прапанову Мінсувязі. – Мы ўжо правялі аналіз прапановы Мінсувязі, ацанілі нашы рызыкі і аб’ём фінансавых страт – а яны, безумоўна, былі. Тым не менш мы згадзіліся з прапановай пераразмеркавання частот.

 

У цяперашні час кампанія працягвае рыхтавацца да запуску сеткі ужо на змененых частотах. Трэба адзначыць, што прыкладна адначасова з Yota паслугу WiMAX пачаў тэставаць “Белтэлекам”. Што з гэтага атрымалася? На дадзены момант у камерцыйным рэжыме WiMAX працуе сетка (3,5 ГГц), якая забяспечвае фрагментарнае пакрыццё Мінска 22-ма базавымі станцыямі. Наступнае развіццё спынена з-за бесперспектыўнасці.

 

У канцы кастрычніка гэтага года Сяргей Бяспалаў пацвердзіў карэспандэнту Onliner.by, што “Yota Бел” запусціць LTE сетку ў Гродне да канца 2011. Сайт кампаніі стаў недаступны, хаця не так даўно выпадковых наведвальнікаў yota.by сустракала адзіная старонка з надпісам “Да сустрэчы” .

 

Але ці будзе па кішэні беларусам інтэрнэт новага пакалення? Для параўнання: у Расеі анлім ад Yota каштуе каля 30 даляраў у месяц.

 

Для даведкі: LTE (Long-Term Evolution) – тэхналогія арганізацыі сетак бесправадной сувязі пакалення, наступнага за 3G, на базе IP-тэхналогій, якая адрозніваецца высокай хуткасцю перадачы дадзеных. Стандарт LTE распрацаваны і зацверджаны міжнародным партнёрскім аб’яднаннем 3GPP. Хуткасць перадачы дадзеных па стандарце 3GPP LTE тэарэтычна дасягае 326,4 Мбіт /с ад базавай станцыі да абаненцкай прылады і 172,8 Мбіт / с у зваротным кірунку. Радыус дзеяння базавай станцыі LTE – каля пяці кіламетраў, але ён можа складаць значна больш.