Гродзенскі тэатр лялек рыхтуе сотую прэм’еру
Спектакль створаны на базе двух твораў Мікалая Васільевіча Гогаля: “Страшная помста” і “Вій”.
У п’есу рэжысёр пастараўся ўмясціць увесь матэрыял, перададзены яго ўкраінскімі калегамі: украінскія песні, прыказкі, замовы, малітвы.
Алег Жугжда:
– “Вій” мне яшчэ з дзяцінства падабаецца, пасля таго як выхавацелька ў дзіцячым садку адвяла нас на фільм. Тады я ўвесь час прасядзеў пад стулам.
Але з тае пары ўся гэтая містыка – мой творчы канёк.
Шмат год хацеў ажыццявіць гэтую пастаноўку.
Гадоў 8 пайшло на падрыхтоўку, напісанне п’есы.
Астатнія 2 гады чакаў актораў.
Хацеў, каб у спектаклі працавала моладзь.
Убачыць, што з гэтага атрымалася, гродзенцы змогуць ужо 7 снежня на прэм’ерным паказе.
Дарэчы, канцоўка “Вія” ў пастаноўцы Алега Жугжды будзе адрознівацца ад класічнай гогалеўскай.