Гродзенскае абласное упраўленне МНС зладзіць акцыю ў АЛМІ

|

 

Раставыя лялькі Цыгарэта, Матрац і Шэрлак Холмс прадэманструюць гродзенцам наступствы неасцярожнага палення і паспрабуюць абмяняць цыгарэты на цукеркі.

У праграме – конкурсы і віктарыны, удзельнікі якіх змогуць выйграць сувеніры.

Арганізаваць праграму выратавальнікам дапамагло упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкаму.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнабеларускай акцыі “Не пражыгай сваё жыццё”, накіраванай на барацьбу з неасцярожным паленнем у ложку, якое з’яўляецца адной з асноўных прычын пажараў.

 

 

Паводле інфармацыі Гродзенскага абласнога упраўлення МНС

 

Фота з сайта http://medvesti.com