Моцны вецер нарабіў шкоды на Гродзеншчыне

|

Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-сакратар абласнога упраўлення МНС Наталля Жывалеўская, па аператыўнай інфармацыі на 10 гадзін раніцы, з-за начнога ўраганнага ветру абясточаныя 154 населеныя пункты вобласці,  у непрацоўным стане 322  трансфарматарныя падстанцыі.

 

Зламанымі ветрам дрэвамі ў Гродне пашкоджаны два прыпаркаваных аўтамабіля: у завулку Даватара і на Міра.

 

 

Зафіксавана чатыры выпадкі падзення дрэваў на дарогу.

Два з іх ў Гродне: на перакрыжаванні вул.Карбышава і Леніна, на вуліцы Вольгі Соламавай (р-н СШ№20), па адным – у в.Ласосна і ў Астравецкім р-не.

Наступствы гэтых здарэнняў ліквідавалі супрацоўнікі МНС, іншымі ўпалымі дрэвамі, якія не перашкаджаюць руху транспарту, займаюцца камунальныя службы.

 

У гэтую ноч выратавальнікам давялося змагацца і за чалавечае жыццё.

У вёсцы Дайнава Воранаўскага раёну аказаўся абсточаны  канцэнтратар кіслароду (апарат штучнага жыццезабеспячэння), які з 2008 года падтрымлівае жыццё мясцовага жыхара.

 

У 22.30, пасля спынення падачы электраэнергіі, у раённую бальніцу пазваніла яго маці.

На месца неадкладна выехалі выратавальнікі і брыгада медыкаў.

Канцэнтратар кіслароду для хворага мужчыны 1970-га года нараджэння падключылі да бензагенератара аўтацыстэрны выратавальнікаў.

За паўгадзіны падачу электраэнергіі наладзілі, і пагроза жыццю хворага мінавала.

 

На ліквідацыі наступстваў стыхіі працуе 101 адзінка тэхнікі Гродзенскіх электрасетак, 247 работнікаў.

 

alt=”Image 17880″ >

 

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com