Музычна-літаратурны перфоманс
Крысціян Куцыа (гітары, перкусія, кампазіцыя) і Лорэнц Лібольд (спеў) паўтары гадзіны ўтрымлівалі ўвагу гледачоў. Акцёрскае майстэрства Лорэнца вельмі добра дапаўнялі музычныя імправізацыі Крысціяна.
Падчас выканання выкарыстоўваліся розныя музычныя эфекты, што рабіла выступ яшчэ больш цікавым і эфектным. На стварэнне музычна-літаратурнага перфомансу музыкаў натхніла паэма Гамера «Адысея», якая і стала яго тэматычнай асновай. Лорэнц Лібольд скарыстаў і творы іншых аўтараў, у прыватнасці, Хайнера Мюлера і Бертольда Брэхта, і дапоўніў іх уласнымі тэкстамі.
Крысціян Куцыо напісаў музыку да тэкстаў і сам выконвае яе на гітарах і перкусіі, а таксама стварае іншыя цікавыя акустычныя і электронныя эфекты. Так як увесь выступ ладзіўся на нямецкай мове, то прысутнічалі гледачы, якія вывучаюць нямецкую мову ў школе ці ва ўніверсітэце. Але і тым, хто не разумеў нямецкай мовы, было таксама цікава, пра што гаварылі бурныя апладысменты ўсіх прысутных у зале.
Ілля Рог
Фота аўтара