Надвор’е ў Гродзенскай вобласці наладжваецца
Да ўзмацнення ветру ў мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці прывяла рэзкая змена паветраных мас: мы знаходзіліся на перыферыі цыклона.
Сённяшняй ноччу хуткасць ветру дасягала 20-24 метра ў секунду.
У бліжэйшыя 4 дні ў Гродне чакаецца пераважна без ападкаў, на выходныя магчымыя дажджы і мокры снег.
Будзе па-ранейшаму цёпла.
Днём 1-6 градусаў цяпла, уначы -1+3.
Для канца лістапада гэта вельмі цёпла.
Пераважныя дзённыя тэмпературы для гэтага перыяду +4+5, начныя 0+1.
Фота з сайта http://www.liveinternet.ru