Рэпетытарства: перавагі і “падводныя камяні”

|

Многія спыняюцца на рэпетытарстве.

 

Найбольш папулярныя віды рэпетытарства – індывідуальныя заняткі з рэпетытарам, групавыя заняткі з настаўнікам у школе, групавая падрыхтоўка да ЦТ ва ўніверсітэце.

 

Які з іх найлепшы?

 

Гэтае пытанне я задала будучым выпускнікам гродзенскіх школ.

 

 

Аляксей, 15 гадоў, 10 клас:

 

Я лічу што ў ВНУ выкладчыкі больш кваліфікаваныя, чым у астатніх навучальных установах.

Па-другое, навучацца ў групе цікава і весела.

Я чуў вельмі шмат добрых водгукаў менавіта аб падрыхтоўцы да ЦТ ва ўніверсітэце.

 

Віка, 15 гадоў, 10 клас:

Я лічу, што найлепшыя заняткі – індывідуальныя.

Таму што на глупавых занятках у кожнага свае пытанні і праблемы.

А так ты адзін усё сам вывучаеш і пазнаеш.

 

 

Насця 15 гадоў,10 клас:

 

Я лічу, што кожны з гэтых спосабаў у чымсці добры.

Для мяне найлепшая падрыхтоўка да ЦТ- падрыхтоўка з групай.

Мне так лепш навучацца.

І я  абяру падрыхтоўку ва ўніверы.

 

 

А што думаюць на гэты конт настаўнікі?

 

Людміла Васільеўна, настаўніца гісторыі гімназіі №6:

 

Мая думка такая: калі вучань хоча навучацца за дзяржаўны кошт, ён павінен добра вучыцца.

Калі гэта не атрымліваецца – патрэбны рэпетытар, але не дарагі, а добра кваліфікаваны. Тады ад яго ёсць карысць.

 

 

Тое, што рэпетытарства – справа карысная, прызнаюць усе.

Але кожная рэч мае свае “падводныя камяні”.

У рэпетытарстве гэта кошты.

 

Ва ўніверсітэце кошты на падрыхтоўку да ЦТ ад 325 000 да 543 000 беларускіх рублёў за 9 месяцаў.

Там збіраецца група з 5-12 чалавек.

 

У школах падобныя заняткі (2 разы на тыдзень) каштуюць 8000 рублёў за занятак.

 

Індывідуальныя рэпетытары маюць зусім іншыя расцэнкі:

 

прадмет 9-10 клас 11 клас час
матэматыка 50-60 тысяч рублёў 80-90 тысяч рублёў 1,5гадзіны
фізіка 50-60 тысяч рублёў 80-90 тысяч рублёў 1,5
руская мова 40-50 тысяч рублёў 40-50 тысяч рублёў 1,5
беларуская мова 40-50 тысяч рублёў 40-50 тысяч рублёў 1,5
англійская мова 5-7 у.а. 10-12 у.а. 1
нямецкая мова 5-7 у.а. 10-12 у.а. 1
хімія 50-60 тысяч рублёў 60-80 тысяч рублёў 1,5
біялогія 50-60 тысяч рублёў 60-80 тысяч рублёў 1,5

 

 

Ці хапае будучым гродзенскім абітурыентам грошай, каб наймаць рэпетытараў?

 

Аляксей, 15 гадоў:

– На бюджэте маёй сям’і гэта асабліва не адбілася, але кошты досыць вялікія.

 

Віка, 15 гадоў.

Мая сям’я пачала больш эканоміць, каб я магла займацца з рэпетытарам.

 

Насця, 15 гадоў.

Нажаль, адукацыя ў наш час каштуе вельмі шмат.

І калі табе неабходныя веды, ты шукаеш выйсце.

Калі я пачну карыстацца гэтымі паслугамі, мая сям’я пачне пралічваць свае выдаткі.

 

Так, кошты немалыя.

Але рэпетытарства было, застаецца і, напэўна, будзе заставацца запатрабаваным, пакуль людзі не перастануць вучыцца.

 

Фота з сайта http://www.sarreg.ru