Дзень інваліда ад каталіцкай моладзі і “Карытас”

|

 

 

Пра планы гарадзенскага “Карытаса” “Твайму стылю” распавяла Алена Міхайлік (на здымку):

 

Мы маем магчымасць аздараўлення інвалідаў і іх сем’яў.

Але гэта з большага аздараўленне інвалідаў па зроку і па слыху: летам можам адправіць іх у аздарараўленчыя летнікі.

У гэтым годзе нашая дапамога у сам Дзень інваліда будзе нязначнай.

Будзем дапамагаць іншым арганізацыям з арганізацыяй салодкага стала, а такой вялікай акцыі, як была ў мінулыя гады – не будзе – на ўсё паўплываў крызіс.

 

Душпастыр гарадзенскай моладзі ксёндз Антоні Грэмза:

 

align=”left” alt=”Image 17920″ >-Моладзь мае добрыя намеры, каб дапамагаць іншым.

Вось каля Фарнага касцёла сядзіць хлопчык інвалід.

Вырашылі набыць для яго кампутар, праўда пакуль не вырашылі, якім чынам будзем збіраць сродкі.


Для рэабілітацыйнага цэнтра, дзе лечацца дзеці з ДЦП, плануем зрабіць салодкія падарункі.

 

Наступнай акцыяй будзе наша штогадовая акцыя “Пячэнька за пячэнька”.

Будуць пекчы па хатах пячэнькі і потым праз гэтыя пячэнькі збіраць грошы на хворых дзетак.