Медычная акадэмія чакае гаспадара
Ягоны выгляд з боку парка Жылібера здзіўляе гараджан: выбітыя вокны, паламаныя рамы.
З адваротнага боку патрапіць у будынак перашкаджае пост вайсковай камендатуры, жаўнеры якой забараняюць нават фатаграфаваць вайсковы аб’ект.
Будынак Медычнай акадэміі – помнік архітэктуры XVIII ст.
Яго выяву можна ўбачыць на знакамітых гравюрах Напалеона Орды.
alt=”Image 17949″ >
У XIX ст.- гэта палац Чацвярцінскіх.
На сёння – найлепш захаваны будынак у старажытным раёне Гарадніца.
Распавядае гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха:
– Акадэмія –самы шыкоўны будынак ў комплексе Гарадніца.
У свой час меў два купалы, якія вылучалі яго сярод іншых гарадзенскіх будынкаў.
Ён вельмі гарманічна ўпісваўся ў тэрыторыю парка Жылібера і вельмі добра захаваўся, аднак, зразумела, патрабуе рамонту і чакае новага гаспадара.
Цягам апошніх пяці год улады Гродна не могуць вызначыцца з перадачай гэтага будынка з балансу вайсковай камендатуры на баланс гарадзенскага ўніверсітэта.