Заалагічная канферэнцыя ў Гродне
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і ГНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам”.
Навуковыя накірункі канферэнцыі:
-” Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету.
-” Актуальныя праблемы аутэкалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен навакольнага асяроддзя.
-” Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету. ” Удасканаленне навукова-метадычных падыходаў да ацэнкі папуляцый і якасці месцапражывання жывёлаў
-” Інавацыі і дасягненні ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.
Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.
Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna