Андрэй Пачобут адкажа на пытанні польскіх удзельнікаў акцыі па абароне правоў чалавека
Вызначаныя 200 месцаў, дзе на працягу 24 гадзін любы ахвотны зможа напісаць ліст у падтрымку 10 асоб, чые правы былі парушаны.
Праваабаронцы лічаць гэта добрай аказіяй для кожнага выказаць свой індывідуальны пратэст супраць парушэння правоў чалавека.
Асобаў, якіх падтрымаюць удзельнікі акцыі вызначае Amnesty International.
Вядома, што сёлета сярод іншых у спісе Фаціма Хусэйн Аль-Бадзі, асуджаная на смерць у Йемене.
Можна будзе напісаць таксама Кім Джонг-Ілу (Кім Чен Іру) з патрабаваннем закрыцця лагера Йодок і вызвалення палітычных вязняў, якія там утрымліваюцца.
На думку Андрэя Пачобута, унясенне яго відэаканферэнцыі ў план акцыі можа сведчыць аб тым, што сёлета ў спісе тых, за чые правы будуць змагацца яе ўдзельнікі, будуць і беларускія вязні.
У мінулым годзе падчас падобнай акцыі Amnesty International у Польшчы, было напісана каля 145 тысяч лістоў.
Фота з сайта http://www.kurier365.pl