Сяргей Трафімчык намагаецца вярнуць канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі аўтамабіль

Паводле праведзенай праверкі, гаворыцца ў лісце, неправамоцных дзеянняў з боку мастоўскіх супрацоўнікаў міліцыі не было, усё адбылося ў рамках закона.

 

 

alt=”Image 18003″ >

 

7 кастрычніка Сяргей Трафімчык быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра, нібыта па падазрэнні ў крадзяжы грошай у адной з вёсак. Супрацоўнікі міліцыі паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу нэтбук, стос газет “Новы час” і  рэкламныя матэрыялы Радыё Рацыя і Белсату.

 

Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.

А на наступны дзень – 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу) – актывіста апыталі ў Мастоўскім РАУСе.

 

Сваё затрыманне і канфіскацыю аўтамабіля Трафімчык лічыць безпадстаўнымі, таму спрабаваў іх абскардзіць у гарадзенскай пракуратуры.

 

Актывіст будзе змагацца далей.

Сяргей Трафімчык:

Я мяркую накіраваць скаргу, што разгляд майго першага звароту быў перанакіраваны ў міліцыю, якая ёсьць зацікаўленым бокам.

Да таго ж тое, што мне не былі выдадзены копіі пратаколаў аб выманні рэчаў і арышце машыны, адназначна з’яўляецца, на маю думку, грубым парушэньнем беларускага заканадаўства.

 

Наступную скаргу Трафімчык збіраецца падаваць пасля 7-га снежня, калі пройдуць тэрміны, прадугледжаныя пракуратурай для разбіральніцтва.