Эксперымент на беларуска-літоўскай мяжы

|

Эксперымент тычыцца толькі легкавых транспартных сродкаў.

 

Цяпер у гэтым пункце наступны парадак перасячэння мяжы для легкавых машын у кірунку Літвы:

  1. чарга на пад’ездзе да пункта пропуску.
  2. пасля зялёнага сігнала светлафора – пад’езд да шлагбаўму
  3. пасля падняцця шлагбаўму – заезд на тэрыторыю пункта да месца пашпартанага кантроля і праверкі транспартнага сродку.
  4. перадача асабістага пашпарта і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль памежніку для афармлення дакументаў.
  5. дагляд транспартнага сродку памежнікам.
  6. калі транспартны сродак рухаецца па “зялёным” калідоры – атрымаўшы дакументы, кіроўца можа выязджаць з пункта пропуска.

 

Аналагічны парадак перасячэння мяжы ўведзены і пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі, за выключэннем таго, што кантрольны талон па-ранейшаму выдаецца на пад’ездзе да пункта пропуску і забіраецца падчас выезду з яго.

 

Калі ж легкавы транспартны сродак рухаецца па “чырвоным” калідоры, то пасля пашпартнага кантролю ён накіроўваецца на аўтамабільны і мытны дагляд.

 

Паводле  http://gpk.gov.by