Гісторыя гарадзенца ў кнізе “Адзін дзень палітвязьня 2009-2011”

У кнізе – яго кароткая біяграфія, артыкул  Веранікі Велігор “Партрэт на фоне кратаў”, некалькі вытрымак з лістоў Алеся з-за кратаў, вытрымкі з апошняга слова на судзе.

 

У зале амбасады сабраліся самі былыя палітвязні і сваякі тых, хто застаецца за кратамі. Алесь Кіркевіч распавёў пра свае ўражанні ад сустрэчы:

 

Прыемна было ўбачыць у адным месцы адразу столькі блізкіх і знаёмых твараў. І гэтым разам не паголенымі налыса з кешэрамі ці матрасамі ў руках, і не ў клетцы на судзе – а ў прыстойным месцы. Кніга – як кропка для гэтай турэмнай камандыроўкі.


Я б сказаў, што для большасці тых, хто быў на гэтай сустрэчы, – гэта акурат была кропка, і  я вельмі за іх рады. А для мяне яшчэ не. Мяркую, што мае быць яшчэ некалькі выданняў, прысвечаных тым падзеям, рыхтую зараз зборку вершаў.

 

Кніга “Адзін дзень палітвязьня 2009-2011” выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

 

alt=”Image 18008″ >

 

Алесь Кіркевіч быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі.

 

Адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, 1-га верасня сёлета выйшаў  на волю па памілаванні.

 

Фота аўтара і з сайта http://www.svaboda.org