Забег на цягнік Гародня – Беласток
Звычайна дзьверы накапіцеля адчыняюцца за 5-10 хвілінаў да адпраўленьня цягніка.
Малодшыя і мацнейшыя, не зважаючы на старэйшых і слабешых, імчаць, каб заняць месцы ў першым вагоне.
Але за мацнейшымі і малодшымі таксама бягуць старэйшыя і слабейшыя.
Усё гэта дзеля таго, каб потым першымі прайсьці памежны і мытны дагляд у Кузьніцы Беластоцкай.
Каб хутчэй здаць правезеныя цыгарэты і гарэлку. Каб потым хутчэй набраць тавару на перавоз, бо на гэтым таксама зарабляюцца грошы.
І так людзі бягуць тройчы на суткі, калі цягнік ад’язджае з Гародні ў Беласток, і яшчэ тройчы, калі прыяжджае з Польшчы ў Гародню.
Праўда, тады ўжо бягуць, каб хутчэй прайсьці памежны і мытны кантроль беларускіх службаў. Каб хутчэй набраць цыгарэт і гарэлкі, і зноў ехаць у Польшчу.