Начное падарожжа ў Жалудок
Патрапілі на гэтыторыю сядзібы мы амаль уночы, таму будынак, дзе здымаўся першы беларускі фільм жахаў “Масакра” давялося абыходзіць толькі вакол.
alt=”Image 18069″ >
“Палац пабудаваны ў стылі новага барока, і яшчэ 5 год таму быў у добрым стане.
Ён быў загаспадараваны вайскоўцамі, таму амаль не парушыўся.
Гэта цэлы комплекс, застаўся таксама старажытны і добра захаваны фальфарак.
Мясцовыя краязнаўцы кажуць, што засталіся некаторыя пабудовы з часоў Тызенгаўза,”– распавядае гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха.
Пасля таго, як будынак пакінулі вайскоўцы, ён прыйшоў у заняпад.
Са сцен ападае тынкоўка, на ўваходзе валяецца старажытная ляпніна.
Сярод мясцовых ходзіць легенда,
што некалькі год таму наведаць палац прыязжала з-за мяжы сваячка былых уладароў
і нібы хацела атрымаць ва ўласнасць дом сваіх продкаў,
а для вайскоўцаў пабудавала за свае грошы цэлы комплекс казармаў.
Так гэта, ці не – не ведаю, а комплекс у Жалудку пакуль з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы.
Здымкі аўтара