Гродзенскі тэатр лялек закрываецца на рэканструкцыю

|

Асноўныя будаўнічыя працы запланаваныя на 2012 год, а скончыцца рэканструкцыя ў 2013 годзе.

Пакуль дапрацоўваецца праектна-сметная дакументацыя на рамонт, рэканструкцыю і пераабсталяванне тэатра, дэмантуюцца гаспадарчыя пабудовы, на месцы якіх размесціцца новы адміністратыўна-гаспадарчы корпус.

 

На наступны год на рамонт лялечнага тэатра з бюджэту Гродзенскай вобласці выдаткавана больш за 11 мільярдаў рублёў.

 

У гістарычным будынку лялечнага тэатра будуць заменены камунікацыі, узмоцненыя канструкцыі.

Адрамантуюць і глядацкую залу, і грымёркі, і файе, заменяць вокны і дзверы, абновяць апаратуру.

 

Знешні выгляд тэатра стане такім, якім быў у канцы 19 стагоддзя.

Дзеля гэтага над галоўным уваходам будуць адновяць вежы.

 

Будынак, у якім размяшчаецца Гродзенскі лялечны тэатр, быў узведзены ў апошныяй чвэрці 18 стагоддзя архітэктарамі І.Мёзерам і Джузэпэ дэ Сака.

Першапачаткова ў ім размяшчаўся манеж.