Сёлета ў Гродне плануюць заліць 15 каткоў
Мінулы год паказаў, што большай папулярнасцю карыстаўся каток каля сцэны ў парку Жылібера.
Будзе ён працаваць і гэтай зімой, на месцы можна будзе ўзяць на пракат канькі.
Яшчэ адзін падобны каток плануецца заліць на пляцоўцы каля філармоніі.
-Галоўнае, каб зіма не падвяла.
Бо для таго, каб заліць якасны лёд, неабходны мінімум тыдзень моцных маразоў – каля 8-10 градусаў ніжэй за нуль, – распавёў Руслан Красічкаў, начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму гарвыканкама.
Калі снегу будзе дастаткова, лыжныя трасы плануюць зрабіць не толькі ў Пышках, як звычайна, але і ў Ласосне, і ў Румлёўскім парку.