У Гародні зноў гралі джаз

Гэта ўжо другая вялікая джазавая імпрэза, якая адбылася ў гэтым годзе ў нашым горадзе. Аматары джазу добра памятаюць V Міжнародны Фестываль Джазу “GRODNO JAZZ 2011 open air”, які праходзіў у Новым Замку 24 і 25 чэрвеня.

 

Чаму цягам года ажно два фестывалі? Як патлумачыў адзін з іх арганізатараў Сяргей Фінскі “на “open air” нельга было запрасіць тыя калектывы, якія ў поўнай меры не могуць сябе раскрыць ва ўмовах адкрытай прасторы. Ім патрэбнае закрытае памяшканне. Таму ў гэтым годзе атрымалася два фестывалі.

alt=”Image 18162″ >

 

Фестываль пачаўся з выступу гарадзенскага гурта STOP TIME. Музыкі парадавалі публіку своеасаблівай формай калектыўнага музіцыравання, аднак найбольш кранальным сталася з’яўленне ў выкананні кампазіцый джазавага вакалу. Існуе меркаванне, што ўдзельніца STOP TIME, вакалістка Алена Сілюк – адзін з самых моцных галасоў Беларусі.

 

У размове з “Тваім Стылем” кіраўнік STOP TIME Аляксандр Краўчук распавёў, што «гурт існуе з 2005 году і пачынаў працаваць у стылі фанк і джаз рок.

Зараз у наш рэпертуар ўваходзіць таксама эстрадная музыка, якую пішу яраспавядае кіраўнік гарадзенскага гурта.

 

Адзін з наведвальнікаў фестывалю Мікалай Хвашчынскі распавёў, што памятае, як STOP TIME (тады яшчэ гурт без назвы) толькі ствараўся.

 

Я прыйшоў адмыслова, каб паглядзець, як STOP TIME вырас прафесійна. І атрымаў толькі пазітыўныя эмоцыі, – распавядае аматар джазу. Мікалай памятае самыя першыя выступы музыкаў у кавярні “Куфэрак”, што некалі працавала на вуліцы Віленскай. – Там яны гралі амаль кожны дзень. У кавярню ахвотна прыходзіла моладзь, гарадзенская інтэлігенцыя, – успамінае Мікалай і ўзгадвае, як аднойчы ў кавярню зайшла Каміля Грабка, якая працавала ў Польскай Мацежы Школьнай.

– Пачуўшы хлопцаў, яна запрасіла іх выступіць у польскім Вроцлаве. Я добра памятаю, як хлопцы хваляваліся, – узгадвае наш суразмоўца.

 

Зараз музыкі актыўна гастралююць і прымаюць удзел у міжнародных джазавых фестывалях.

 

 

Пасля гарадзенцаў сваю творчасць дэманстраваў польскі гурт “Grzegorz Karnas Trio”. У напалову імправізаваным выступе лідар трыа Гжэгаж спрабаваў перакладаць публіцы з польскай мовы на расейскую гісторыю гадзюкі, якую пакахала жанчына.

 

У размове з намі польскі джазмэн распавёў, што ён і яшчэ адзін музыка з трыа жывуць у горадзе Жоры, недалёка ад чэшскай мяжы, а ўдарнік даязджае на рэпетыцыі з Варшавы. У невялікім шахцёрскім мястэчку (70 тысяч жыхароў) трыа Гжэгажа не мае магчымасці граць у якім-небудзь джаз-клубе, таму яны больш выступаюць за мяжой.

 

Выданне “London Jazz Festival” акрэсліла музыку, якую яны граюць, як “музычна-эклектычны экстрым”. “Гэта той выпадак, калі мастацтва імітуе жыццё” – напісала лонданскае джазавае выданне.

 

Мы праводзім у жніўні джазавы фестываль. Бясплатна арганізуем музычныя семінары для ўсіх жадаючых. Пасля праграмы навучання вызначаем лепшага ўдзельніка. Пераможца атрымлівае прэміюў памеры 2000 еўраСваёй дзейнасцю мы хочам накіраваць жыццё нашага прамысловага мястэчка ў музычнае рэчышча – распавёў пра дзейнасць “Grzegorz Karnas Trio” ў родным мястэчку Гжэгаж..

 

Музыка не хавае, што яму вельмі спадабалася гарадзенская публіка.

Калі мы выступаем у Францыі ці Нарвегіі, там сярэдні ўзрост тых, што сядзяць у зале, 50 – 80 гадоў. А ў вас вельмі шмат маладых людзей. Мы гэта адчуваем і нам перадаецца іх энергетыка – падкрэсліў джазмэн.

 

Адзінае ягонае расчараванне, гэта тое, што насычаная праграма фестывалю не дазволіла польскім музыкам грунтоўна пазнаёміцца з нашым горадам.

– Але мы заўважылі, што горад прыгожы і ў ім вельмі чыста – дзеліцца ўражаннямі Гжэгаж Карнас

 

Упрыгожваннем фестывалю стаў вядомы ў нашай краіне і за мяжой не толькі як джазавы выканаўца, але і сваімі этна-праектамі мінскі бэнд Port Mone. Гродзенская публіка ацаніла высокі ўзровень падрыхтоўкі сталічных музыкаў бурнымі і частымі апладысментамі.

 

Паклонніца мінскіх музыкаў Галіна сказала нам:

– Іх музыка – штосьці цалкам асаблівае. Яна ўздзейнічае на падсвядомасць. Я адчувала, што часам проста адключаюся.

 

 

Апошнюю частку фестывалю аўдыторыя правяла ў рытмах джаза разам з удзельнікамі швейцарска-беларускага праекта. Кіраўнік швейцарскага джаз-бэнду Albin Brun Alpin Ensemble распавёў, што два гады таму яны прыехалі ў Беларусь, каб знайсці этнічныя жаночыя галасы для сумеснага праекта.

 

– Вельмі хацелася надаць швейцарскаму джазу новыя інтанацыі, каб ён адрозніваўся ад джазу суседніх краін – тлумачыў публіцы госць са Швейцарыі. Ён прызнаў, што да гэтага часта эксперыментаваў з этнічнымі песнямі розных народаў, але, калі пачуў архаічныя беларускія песні, зрабіў канчатковы выбар.

 

Беларусь прадстаўляе ў сумесным з Albin Brun Alpin Ensemble праекце жаночае трыа Akana.

 

Сумесная праца мае шэраг цяжкасцяў ва ўмовах міжнароднага складу группыпрызнаў спадар Альбін Брун у размове з “Тваім Стылем”. Музыка патлумачыў, што дзеля фінансавання пералётаў для сумесных выступленняў і рэпетыцый, увесь час трэба шукаць спонсараў.


– Мы ж выступаем не толькі ў Беларусі – кажа наш суразмоўца і дзеліцца адчуваннем, што публіцы падабаецца нестандартны падыход да аранжыроўкі беларускай песні. – Калі мы выступаем за межамі Беларусі, мы перакладаем змест гэтых песен – адзначае спадар Альбін.

 

Ён распавядае таксама, што прыкладна год таму швейцарска-беларускі праект зрабіў тур па пяці гарадах Беларусі. – Ужо сёння магу з упэўненасцю сказаць, што асабліва цёпла і сардэчна нас прымаюць у Гародні – не шкадаваў кампліментаў гарадзенцам наш суразмоўца.

 

Падчас канцэрту Альбін прадэманстраваў публіцы сваю флейту і распавёў, што ва ўсім свеце толькі каля 100 такіх інструментаў. А вырабляе іх толькі адзін майстар у Швейцарыі, ды і заказы ён бярэ не ў кожнага.

 

Калі я гутарыла з Альбінам у кутку сцэны, маэстра спрабаваў растлумачыць розніцу паміж звычайнай флейтай і гэтай швейцарскай. Я намагалася рабіць разумны выгляд, што разумею, пра што ён кажа, а сама пазірала на флейту. Яна чароўна свяцілася наскрозь. А можа мне толькі здалося, таму што святла ў зале і на сцэне станавілася менш, публіка пакідала залу, а на сцэне згортвалі апаратуру.

 

Магчыма, не ўсе слухачы фестывалю былі гарачымі аматарамі джазу. Можа, таксама, як я, многія атрымлівалі асалоду, слухаючы музыку менавіта ў дадзены момант і, разумеючы, што ў джаза ёсць дух. Але зарад бадзёрасці і пазытыўнай энэргіі наведвальнікі фестывалю атрымалі, бадай, да наступнай такой імпрэзы.

 

Здымкі Наталлі Клімовіч