Прэзентацыя зборніка вершаў наваградскай паэткі

|

Зборнік паэткі, якая нарадзілася ў в.Ашмянка Шчучынскага раёна і пасля сканчэння Гродзенскага музвучылішча ўжо 26 гадоў працуе ў Наваградскай дзіцячай школе мастацтваў, выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор” накладам 300 асобнікаў.

Святлана Абдулаева, улюбёная ў белы свет, чалавечная і заклапочаная, ні пра што не распавядае чужым голасам – у яе свій мілагучны голас: пачуеш – заслухаешся.

Адным словам, да аўтаркі кнігі “Музыка дажджу”, яе цёплага таленту і светлай асобы, пасуе азначэнне (ці, як прынята казаць у літаратуры, эпітэт) – чыстагалосая,” – піша ў прадмове да выдання Васіль Жуковіч.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў зале ва ўнутраным дворыку па адрасе: Будзёнага 48а.

Пачатак у 18.30.

Здымак Іны Севярын