Новыя гульні ад гарадзенскага праекта Encounter
Першая, на гістарычную тэматыку мела назву “Без гісторыі – няма будучыні! ” і сабрала каля 30 аматараў гісторыі.
Аўтарамі гульні былі 2 гарадзенцы.
Распавядае переаможца гэтай гульні Аляксандр Навіцкі:
–У гульні былі дастаткова цікавыя заданні.
Гісторыя нашага горадцу мне заўсёды падабалася, і таму я з задавальненнем граў у гэтую гульню.
Праўда я і сам рабіў некаторыя памылкі, таму што ведаць усё пра наш прыгожы і таямнічы горад немагчыма.
50 пытанняў аматары гарадзенскай даўніны прайшлі за 50 хвілін і переможца вызначаўся набраў найбольшую колькасць балаў.
Другой гульнёй быў “Міксер” ад жодзінскага аўтара.
Больш сотні гульцоў з розных краін свету ў складзе 23 каманд сабрала гульня, якая сумясціла розныя фарматы: і рэбусы, і гібрыды, і кубраі. Напрацягу 2-х гадзін інтэлектуалы ламалі галаву над разгадкамі інтэлектуальных заданяў.
Перамагла ў гэтай гульні міжнародная зборная пад назвай “Якая гульня – такая і каманда”.
Да новага году аматараў інтэлектуальных гульняў Гародні чакае яшчэ некалькі гульняў розных цікавых фарматаў.