Кампутарная бяспека ў сеціве

Па-першае, у электроннай скрынцы і сацсетках выкарыстоўвайце пратакол https://.

У адрозненні ад звычайнага http://, ён шыфруе вашую інфармацыю. Літара “s” азначае “secure” – “бяспечны”. Пашукайце функцыю “праглядаць праз бяспечнае злучэнне (https://)” у наладках сваёй сацыяльнай сеткі ці паштовай скрыні.

 

Карыстальнікі браўзера Firefox могуць усталяваць прыладу “HTTPS Everywhere” (https://www.eff.org/https-everywhere ), якая можа ўключаць https:// падчас наведвання мноства розных сайтаў.

 

alt=”Image 18287″ >

 

Варта запомніць, што зносіны ў сацсетках – гэта як гучная размова ў грамадскім месцы. Не варта дзяліцца сваімі сакрэтамі направа і налева. “Сябра” у сацсетцы можа быць не тым, кім прадставіўся. Калі ёсць сумнівы – трэба спраўдзіць, хто знаходзіцца па той бок манітору. Выбярыце своеасаблівы пароль-праверку, патэлефануйце, напішыце мэйл.

 

Нельга клікаць на ўсе прылады без разбору. Толькі пасля праверкі, да якой інфармацыі адчыняецца доступ.  Акаўнты настройвайце самастойна, а не  “па змоўчванню”. Тады складаней будзе яго зламаць, будзе меньш спаму.

У мессенджэрах (Skype, ICQ, Google Talk і інш.) прытрымлівайцеся тых самых правіл. Абмяркоўваючы нешта вельмі асабістае, выключыце опцыю захоўвання гісторыі і папрасіце каб тое самае зрабіў ваш суразмоўца.

Інтэрнет-правайдэр ці адміністратар можа заблакаваць доступ да некаторых сайтаў.

Гэтую перашкоду можна абыйсці з дапамогай вэб-проксі сэрвісаў. Іх шмат, яны розныя, але працуюць па падобным прынцыпе: калі перакрыты доступ да вэб-сайту напрамую, можна зайсці на яго ў абыход – праз трэцюю асобу. Спісы проксі-сэрвісаў можна паглядзець тут http://www.proxy.org.

 

Другі варыянт – спампаваць і запусціць Tor Browser Bundle (падрабязней на https://www.torproject.org). Калі вырарыстоўваюць Tor Browser Bundle для доступу да вэб-сайту, інфармацыйны абмен карыстальніка хаатычна накіроўваецца праз сетку незалежных, валанцёрскіх проксі-сэрвісаў. Гэта нагадвае працу мурашоў. Кожны з рэтранслятараў зашыфраваны, і кожны з іх атрымлівае інфармацыю толькі пра  ІР-адрасы двух іншых – перадапошняга і наступнага ў ланцужку. Таму інтэрнэт-правайдару цяжка вызначыць, на які сайт заходзіць кампутар і якую інфармацыю перасылае. А сайту, які наведвае карыстальнік, цяжка дазнацца пра яго ІР-адрас.

 

 

Варта нагадаць, што, калі кампутар выходзіць у Інтэрнэт, яму надаецца цыфравы ІР-адрас, па якім можна вызначыць, з якой краіны карыстальнік, і дзе ён знаходзіцца. Каб захаваць канфідэнцыяльнасць, карыстайцеся вышэй узгаданамі проксі-сэрвісамі.

 

Для розных акаунтаў (пошты, сацсетак і г.д.) выкарыстоўвайце розныя паролі. Пароль – гэта ключ. І ад кожных дзвярэй ён павінен быць іншы.

 

Калі пароляў шмат, для іх захоўвання можна скарыстаць менеджэр пароляў. Да прыкладу, KEEPASS (http://keepass.info): ён захоўвае ўсе паролі ў зашыфраваным выглядзе, і вам дастаткова запомніць толькі адзін. А для надзейнасці базу можна захаваць спецыяльным файлам.

 

Ад раптоўнага скарыстання вашым акаунтам праз іншую асобу абароніць выключэнне опцыі аўтаматычнай аўтарызацыі.  Прафілактычна не забывайцеся рэгулярна мяняць паролі. Таксама варта завесці рэзервовую паштовую скрынку, якая рэдка выкарыстоўваецца і на якую, у выпадку крадзяжу, будзе высланы новы пароль.

Распаўсюджанай небяспекай у сеціве з’яўляецца вялікая разнастайнасць вірусаў і “траянаў”.

Вірус – шкоднасная праграма, якая можа трапіць у кампутар з флэшкі, з дыску і г.д.

А вось траянскую праграму ўсталёўвае сам карыстальнік: яна прадстаўляецца карыснай праграмай ці файлам (гульнёй, рэфератам і г.д.)/

Зламыснікі распаўсюджваюць траянскую праграму для стварэння ботнетаў – сетак заражаных кампутараў, пры дапамозе якіх махляры арганізуюць хакерскія атакі і рассылаюць спам.

 

Траянская праграма можа быць накіравана і супраць карыстальніка.

У гэтым выпадку блакуецца кампутар карыстальніка.

А за разблакіроўку патрабуецца заплаціць платным паведамленнем альбо праз платнае SMS.

 

Яшчэ адзін від шкоднасных праграм, якія хаваюцца ў сеціве, –  KEYLOGGERS. Гэта вірус ці траян, які перахоплівае інфармацыю, якая набіраецца на клавіятуры, здымаецца на вэб-камеру ці гаворыцца ў мікрафон. Потым Keyloggers адпраўляе інфармацыю зламысніку. Такім чынам паролі ці перапіска могуць патрапіць у недабразычлівыя рукі.

 

Каб захаваць кампутар і інфармацыю ад вірусаў і траянаў:

 

–         Рэгулярна абнаўляйце антывірус і запускайце праверку. Абавязкова трэба правяраць на вірусы флэшкі і CD, асабліва чужыя.

–         Не ўключайце абнаўленне аперацыйнай сістэмы.

–         Усталёўвайце праграмы толькі з правераных крыніц: з сайта распрацоўшчыка, з надзейных анлайн-крамаў.

–         Калі ў пошце ці ў сацсетцы вас раптам папросяць увесці пароль нанова (тыпу, “адбыўся абрыў сувязі”) – лепей самастойна ўвесці адрас і пароль з галоўнай старонкі.

–         Калі ёсць падазрэнне, што пароль ведае другая асоба, – тэрмінова змяняйце пароль.

 

Памятайце: збольшага ўцечка інфармацыі адбываецца не пад прымусам, а з-за неабачлівасці карыстальніка.