У Гродзенскай вобласці расце колькасць дзяцей, якія патрабуюць абароны дзяржавы
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Віктар Вішнеўскі.
На 1 снежня ў Гродзенскай вобласці ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіліся 3159 дзяцей з 1801 сям’і.
446 дзецям была неабходна абарона дзяржавы.
У прытулках пражывалі 238 дзяцей.
За 9 месяцаў у сям’ю вернута 401 дзіця, 330 бацькоў пазбаўлены бацькоўскіх правоў.
За пяць гадоў нядбалыя бацькі ў Гродзенскай вобласці выплацілі дзяржаве больш за 21 мільярд 400 мільёнаў рублёў за ўтрыманне дзяцей.
Гэта 53,9% ад сумы, якая павінна быць спагнаная з 2856 бацькоў, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава.
7,5% нядбалых бацькоў неабходныя выдаткі не кампенсуюць.
Палова з іх знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі і не працуе, трыццаць чалавек – у вышуку, восем жанчын – у адпачынку па доглядзе дзіцяці.
Па дадзеных на 1 студзеня 2009 года з праблемных бацькоў ўдавалася спаганяць 43,2% неабходнай сумы, у канцы 2010 года – да 50%. Сёлета працэнт спагнання павялічыўся да 61,4%.
Кошт утрымання дзяцей спаганяецца з бацькоў паводле дэкрэта прэзідэнта №18 ад 24 лістапада 2006 года.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак з сайта http://donbass.ua