Апошнія канцэрты ў “ДК Грэка”

Дакладную дату зносу ніхто паведаміць не можа.

Пра канцэрт распавядае адзін з яго арганізатараў :

Зоркі склаліся ў мазаічную параною і гродзенскія псіхапаты-архітэктары прысудзілі да смерці нашую  любімую кропку ў імя невядомага вар’яцкага праекта па выратаванні ўсіх аўтамабілістаў ад затораў.

Дакладную дату пакарання ніхто не ведае (прыкладна першая палова студзеня), але прысуд не падлягае абскарджанню, а спадзявацца на памілаванне з боку Вялікага Хакеіста не прыходзіцца” .

 

Канцэрты пройдуць цягам двух дзён .
23 снежня ў “ДК імя Грэка” гучыць акустыка:

-Вася Хиппарь
-Ваня Почивалов
-Жэня Пагост
-Лёша Чиканос (Мінск)

24 снежня – электрычны выступ гуртоў :

-Чевенгур
-ВКЛ
-Любімая шкодная звычка
-Чорны Засцерагальнік рынку

Пачатак канцэртаў – 19:00. Уваход – 5 тысячаў бел.рублёў, якія пойдуць на аплату дарогі мінскага музыкі.

На здымку: Падчас выступу COCKTAIL JUSTICE  на 15-годдзі гурта Кальян скакала ўся зала.