Валанцёры Руху святога Мікалая падводзяць вынікі дабрачыннай акцыі
Такім чынам удзельнікі гродзенскага хрысціянскага валанцёрскага Руху св.Мікалая, што дзейнічае пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай, збіралі сродкі на карысць дзяцей з абмежаваннямі.
Вольга, валанцёр руху святога Мікалая:
– Ахвяраванні складалі і знаёмыя, і незнаёмыя людзі. Некаторыя даведваліся пра збор сродкаў праз інтэрнэт, некаторыя – праз знаёмых, ахвяравалі парафіяне, самі валанцёры, нашы знаёмыя і калегі.
Мы рады, што адгукнулася шмат людзей, што людзі такія ахвярныя і гатовыя прыйсці на дапамогу.
Мы не паспявалі рабіць паштоўкі.
Некаторыя людзі клалі ахвяраванні, а паштоўкі не бралі, каб яны засталіся іншым.
Частка сабраных сродкаў пайшла на падрыхтоўку падарункаў дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.
У Дзень міласэрнасці дзеці атрымалі падарунак, куды ўваходзіў вялікі набор фламастараў, каляровыя ручкі, дзве шакаладкі, два агульных сшыткі, шампунь, гель для душа і зубная паста.
alt=”Image 18375″ >
Астатнія сродкі пойдуць на салодкія падарункі дзецям і забеспячэнне дзейнасці валанцёраў.
Душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а.Андрэй Крот:
– Паміж Раством і Новым годам рыхтуем святочную праграму для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і невялічкія падарункі для іх, якія набудзем за ахвяраваныя за паштоўкі сродкі.
Для заняткаў з хворымі дзецьмі патрэбны каляровая папера, пластылін, фламастары, фарбы, гульні, складанкі, цацкі, гігіенічныя сродкі, часам узнікаюць нейкія пільныя патрэбы.
Усё гэта таксама будзем набываць з ахвяраваных грошай.
Хачу падзякаваць усім, хто далучыўся да акцыі.
Багаты не той, хто мае шмат грошай, а той, хто ўмее дзяліцца.
Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая паўстаў у 2007 годзе.
З 2009 году дзейнічае пры гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі.
Рух экуменічны і незалежна ад канфесійнай прыналежнасці яднае людзей добрай волі, якія хочуць бескарысліва дапамагаць тым, хто ў патрэбе.