Куды пайсці вучыцца, каб атрымаць працу?

|

Трактарыстаў, кіроўцаў, спецыялістаў па вырошчванні гародніны, слесараў і зваршчыкаў выразна не хапае.

У сувязі з гэтым набор у мясцовыя ПТВ на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці сёлета павялічаны на 304 чалавекі.

Перспектыўнымі лічацца спецыяльнасці рэкламнага агента, бармена, афіцыянта, пакаёўкі, кантралёра-касіра, візажыста, электрамеханіка, аператара кампутарнай графікі. З наступнага навучальнага года гэтых спецыялістаў пачнуць рыхтаваць сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Гродзеншчыны.

Затое агенты па закупках і забеспячэнні, аператары круцільнага абсталявання і сакратаркі-машыністкі на прадпрыемствах вобласці незапатрабаваныя, таму і набору на гэтыя спецыяльнасці пакуль не будзе.