З Калядамі ды Новым годам, дарагія чытачы!

|

Год 2011-ты застанецца ў беларускай гісторыі як адзін з найбольш драматычных у найноўшай гісторыі.

 

Жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных і грамадскіх актывістаў, некаторыя з якіх сустрэнуць гэты Новы год за кратамі, выбух у сталічным метро, рэзкае збядненне беларусаў у выніку дэвальвацыі беларускага рубля – гэтыя падзеі яшчэ не раз будуць узгадвацца беларусам у будучым.

 

Разам з тым, жыццё не спынялася і ў гэтыя змрочныя часы. У многіх сем’ях (у тым ліку – у сем’ях аўтараў і чытачоў “Твайго стылю”) у 2011-м нарадзіліся дзеткі, многія ажаніліся ці павыходзілі замуж, хтосьці знайшоў сваё каханне, добрую працу, павандраваў па свеце. І гэта цудоўна!

 

Няхай 2012-ты таксама падорыць усім нам як мага больш прыемных цудаў! Няхай усе тыя, хто нясправядліва разлучаны са сваімі блізкімі, вернуцца ў родныя хаты, няхай тыя, хто мае што сказаць, атрымаюць шанс быць пачутымі, а тыя, хто імкнецца рабіць дабро – зробяць гэта!

 

Ну а мы пра ўсё гэта напішам!

 

З Новым годам, сябры! Заставайцеся з намі і надалей!