З 1 красавіка базавая велічыня павялічыцца да 100 тысяч рублёў

|

Прыкладна ў 3 разы падаражэюць натарыяльныя паслугі, кошт пражывання ў студэнцкіх інтэрнатах, выраб пашпарта, пасведчання кіроўцы, іншых дакументаў.

Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце складзе 20 тысяч (0,2 базавай велічыні) замест сённяшніх 7 тысяч.

Паленне ў забароненых месцах будзе каштаваць да 400 тысяч рублёў (да 4б.в.).

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення давядзецца заплаціць да 4,5 мільёны (сёння – ад 875 тысяч да мільёна 575 тысяч рублёў).

За дробнае хуліганства з красавіка давядзецца заплаціць ад 200 тысяч да 3 мільёнаў рублёў (ад 2 да 30 б.в.), сёння максімальна – 1 мільён 50 тысяч.

 

Паняцце “базавая велічыня” было ўведзена ў Беларусі ў 2002 годзе. Першапачатковы памер базавай велічыні складаў 10 тысяч рублёў.

Яна рэгулюецца Саветам Міністраў і ўплывае на памер штрафаў, матэрыяльнай дапамогі, пенсій, стыпендый, прэмій, суткавых, кампенсацый, у галіне падаткаабкладання, фігуруе больш чым у 200 нарматыўных актах, якія рэгулююць працоўныя правадачыненні.

Сённяшні памер базавай велічыні – 35 тысяч беларускіх рублёў – трывае з 1 снежня 2007 года.

За 10 гадоў гэта трынаццатае і найбольш істотнае яе павелічэнне.

 

alt=”Image 18489″ >

 

Фота з сайта http://www.vipmlmteam.com

Графік з сайта http://mojazarplata.by