“Беларускіх галасоў на выбарах у ЗША няма”

Не называючы свайго прозвішча, ён пагадзіўся распавесці нашым чытачам аб тым, хто на яго думку ў гэтым годзе пераможа на выбарах у ЗША і чаму беларускія ды расейскія галасы там нікога не цікавяць.

 

Чарговая, ужо 57-я выбарчая кампанія ў ЗША афіцыйна пачалася 3 студзеня і скончыцца 6 лістапада 2012г.

 

– Чым адрозніваюцца амерыканскія выбары ад выбараў у Беларусі ці ў Расеі?


У першую чаргу – колькасцю грошай. Ну тут і беларускія выбары ад расейскіх моцна адрозніваюцца (смяецца). Канешне, падрыхтаванасцю спічмэйкераў. Майму знаёмаму спічмэйкеру на апошніх прзідэнцкіх выбарах, на ступені выбараў “выбаршчыкаў” (ён працаваў на аднаго губернатара) заплацілі 30 тысячаў даляраў.

 

Наогул, шмат хто з маіх знаёмых там не ходзіць на выбары – бо не бачаць сэнсу. Спецыфіка амерыканскай сістэмы яшчэ і ў тым, што грамадства непасрэдна не абірае прэзідэнта, а абірае асобаў, якія будуць галасаваць за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты – “выбаршчыкаў”.

 

– А хто такія гэтыя “выбаршчыкі”?


Кожны кандыдат у прэзідэнты мяркуе, колькі грошаў ён можа выдаткаваць на кампанію: на піяр, на спічмэйкераў, і ў тым ліку, канешне, на прасоўванне асобаў у “выбаршчыкі” ад штату, якія маглі б яго падтрымаць. Напрыклад, ад Тэхасу можа ісці 38 чалавек, ад Небраска–5 – яны і робяць выбар на карысць таго ці іншага кандыдата ў прэзідэнты, а не масы народу як на Беларусі ці ў РФ. Гэта могуць быць мясцовыя мэры ці губернатары, якія ў сваю чаргу таксама праводзяць свае выбарчыя кампаніі перад вялікай прэзідэнцкай – іх акурат і выбіраюць людзі.

 

Таму кандыдаты ў прэзідэнты адрэсуюць свае прамовы канешне ў першую чаргу не абывацелям, а прамыслоўцам, палітыканам, уплывовым паплечнікам па партыі. Таго ж Абаму падтрымала ўплывовае жыдоўскае лоббі, кіраўніком ягонай кампаніі быў Альберт Аксельрот. Таму Абама быў вымушаны паабяцаць бараніць Ізраіль пры любых умовах, вось, да прыкладу, на пачатку лета 2011 г.  Штаты прадалі ізраільскаму боку 27 найноўшых бамбардыроўшчыкаў, па-мойму, Ф-17. Рэальная ж колькасць жыдоў у краіне і іх сваяцкія сувязі з Ізраілем тут ролі не граюць.

 

– Але рэспубліканцы былі заўжды больш прынцыповымі датычна ізраількай тэмы, ці не?


Так, Маккейн нават паабяцаў “бараніць Ізраіль 100 год, калі гэта спатрэбіцца”, што не выклікала вялікага захаплення ў звыклых абывацеляў. Абама ж доўгі час уцякаў ад гэтага пытання, але ў выніку ў Францыі мусіў сказаць, маўляў, сяброў мы не кідаем і будзем з Ізраілем да канца. Пэўна ўсё ж такі нельга займацца палітыкай у ЗША, мінаючы жыдоўскае пытанне (смяецца).

 

– Хто можа перамагчы на гэтых выбарах?


У Абамы ёсць усе шансы застацца. Сярод рэспубліканцаў няма адзінства, няма адзінай бізнэс-платформы для іх прасоўвання. А ў ЗША зараз не лепшае эканамічнае становішча, а, мажліва, будзе яшчэ горш.

 

Я бачу, як звальняюць маіх сяброў, зачыняюць фабрыкі, бізнэс пераводзяць у Індыю, Пакістан, з-большага ў Кітай. Амерыка жыве яшчэ на старой “заквасцы”…

 

Добрым паказчыкам эканамічнага становішча з’яўляецца тое, купляюць амерыканцы дамы ці не: і не кватэры ў Манхэттане, а менавіта дамы. Большасць амерыканцаў жыве ў прыватных дамах, збудаваных на крэдыт, узяты ў банку на 30 год, на які сплочваюцца грошы з заробку штомесяц. Банкі даюць крэдыты асобам, у якіх усё “гладка” з працай, у якіх хопіць грошай і на жыццё, і на выплату крэдыту.

 

Зараз жа, у сувязі з масавымі скарачэннямі, банкі вельмі неахвотна даюць крэдыты. Таму падае і будаўнічая індустрыя, вытворчасць расчэпу, арматуры, апрацоўка дрэва, вытворчасць спецыфічных металічных рэеечак і сайдынгу, з якіх будуецца большасць лёккіх амерыканскіх дамкоў і г.д. Мне гэта блізка, бо я сам працаваў у гэтай сферы.

 

Тым ня менш, на маю думку, Абама застанецца: крызісы для ЗША не новая з’ява.

 

– Ці мае нейкі ўплыў на выбарчы працэс беларуская, расейская, украінская дыяспары – карацей, перасяленцы з абшараў былога СССР?


Не, канешне. У той жа Канадзе, да прыкладу, вельмі моцная ўкраінская дыяспара. Калі ж казаць пра ЗША, дык ніякага ўплыву яны не маюць: з большага гэта нелегалы, якія працуюць, у асноўным, на падсобных працах, а значыць  – рэальных грошай і ўплыву не маюць. Беларускіх, расейскіх ды ўкраінскіх галасоў на выбарах у ЗША няма.

 

P.S. Канешне, меркаванне простага нью-ёркскага муляра-эмігранта не прэтэндуе на аб’ектыўнасць, але ў той жа час з’яўляецца здаровай супрацьвагой высновам  кабінетных экспертаў, схільных альбо “праклінаць”, альбо “узвялічваць” далёкую звышдзяржаву, у якой яны наўрадці калісці былі…