Калядная выстава напярэдадні свята

| Без катэгорыі

Ужо дзесяць год запар Гродзенская абласная арганізацыя “Беларускі саюз мастакоў” ладзіць калядную выставу.

 

Па словах старшыні ГАА “Беларускі саюз мастакоў” Мікалая Бандарчука, асноўнай мэтай выставы з’яўляецца папулярызацыя мастацтва. Выстава разлічана як на сталых творцаў, так і на маладых.

 

 

Мікалай Бандарчук:

–  На выставе прадстаўлены творы сямнаццаці аўтараў. Кожны з аўтараў меў магчымасць запрапанаваць тыя працы, якія лічыў больш вартаснымі. Колькасць твораў ад аднаго аўтара павялічылася, у параўнанні з мінулымі гадамі.


В. Ільіна “Перад святам”

 

 

Наведаць выставу можна да канца студзеня ў гарадской выставачнай зале на Ажэшка. Выставачная зала працуе штодня, акрамя панядзелка.

 

Здымкі аўтара