Тэрмін падпіскі на 25 – цітомнае выданне твораў Караткевіча падоўжыўся

|

Першапачаткова ўнесці аплату за першы і апошні тамы прапанавалася да 1 снежня 2011 года. У сувязі з тым, што першы том паступіць у друкарню толькі ў сакавіку, падпіску вырашана падоўжыць. Выданне ўсіх тамоў запланавана на 2012 – 2020 гады.

 

Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

 

Кошт першага тома — 46.800 руб., апошняга (25-га) — 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

 

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

 

УП “Мастацкая літаратура”

220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску

ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739

УНП 100055406 ОКПО 02477775

“Падпіска на творы Караткевіча”

 

Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.

 

Даведацца пра план і аб’ём выдання поўнага збору твораў можна тут.

 

Паводле valjaryna.livejournal.com