“БелЯма” падводзіць першыя вынікі

|

Павел Баташоў, стваральнік праекта:

“Штодня старонку наведваюць сотні чалавек. І, самае галоўнае, што дэфекты на дарогах Беларусі пачалі  выпраўляцца, пачалі рамантавацца ямы, што стаялі гадамі, залатаныя тыя з іх, што былі на ажыўленых трасах.

На старонцы з’явілася шмат новага: з’явілася магчымасць дававаць каментары да фотаздымкаў дэфектаў, з’явілася старонка ў сеціве для удзельнікаў community.belyama.by.

На ёй працуе “калонка юрыста”, дзе кожны ахвотны можа задаць пытанне юрысту і атрымаць адказ”.

 

Павел Баташоў спадзяецца, што праект будзе і далей развівацца, што з’явяцца падобныя праекты, звязаныя з сацыяльнай актыўнасцю грамадзян.

“Што да далейшых маіх планаў, то я пакуль не буду раскрываць карты,але спадзяюся, што ў гэтым годзе з’явяцца новыя праекты” – кажа Павел Баташоў.