75-годдзе гарадзенскага краязнаўцы
Спадар Вераціла вядомы сваёй рэстаўратарскай працай. Як рязьбяр удзельнічаў у шматлікіх выставах з 1974 года, аўтар помнікаў у Ваўкавыскім і Бераставіцкім раёнах.
Ягоныя працы па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі вядомыя шырокаму колу беларускіх навукоўцаў.
Апошнім часам Міхась Вераціла не часта ідзе на кантакт з журналістамі і калекцыянерамі.
Ягоная сядзіба з’яўляецца вялізным музеем, дзе за плотам – жорны з закінутых млыноў, у хаце стаяць самавары і прасы розных часоў і краін, а вялізнай калекцыяй паштовак можа ганарыцца любы музей Гарадзеншчыны.