Дзень слова «Дзякуй»

|

Усе мы выдатна ўсведамляем значэнне добрых манер, іх неабходнасць у паўсядзённым жыцці, але большую частку падзяк выказваем як бы няўзнак, не задумваючыся аб іх сэнсе. Аднак, словы падзякі валодаюць чароўнымі ўласцівасцямі – з іх дапамогай людзі дораць радасць адзін аднаму, выказваюць ўвагу і перадаюць станоўчыя эмоцыі – тое, без чаго наша жыццё стала б бедным і змрочным.

Нездарма ў шматлікіх турыстычных даведніках і дапаможніках турыстам часта даводзяць: слова “дзякуй”, вымаўленае нават з акцэнтам на мове краіны знаходжання, павышае хуткасць, якасць абслугоўвання і дапамагае наладзіць спакойны і прыемны адпачынак.

Лічыцца, што рускае слова “спасибо” нарадзілася ў 16 стагоддзі з словазлучэння “спаси Бог”.

Вядома, што стараверы не выкарыстоўваюць ” спасибо “, паколькі лічаць, што яно нарадзілася з словазлучэння “спасі Бай» ( Бай – імя аднаго з паганскіх багоў).

Карані ангельскага аналага – Тhank you – таксама ідуць значна глыбей простай падзякі.  Слова “дзякуй” практычна ва ўсіх мовах свету  мела і мае надзвычай важнае значэнне.

Псіхолагі ўпэўнены, што словы падзякі – гэта «вусныя пагладжванні», якія здольныя супакоіць і сагрэць сваёй цеплынёй. Галоўнае, каб яны прамаўляліся ад чыстага сэрца!

Невыпадкова здаўна ў народзе існавала вельмі мудрае правіла – не вымаўляй словы падзякі ў стане раздражнення.

 

Выява з сайта http://vilka.by