На ферме ў Мастоўскім раёне абвешчаны каранцін па шаленстве

|

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Мастоўскай раённай ветэрынарнай станцыі Ігар Невяртовіч паведамляе, што выпадак шаленства пацверджаны лабараторна.


Інфекцыю выявілі ў мясе загінулай жывёлы.

У комплексе “Каўшова” абвешчаны каранцінныя мерапрыемствы, якія працягнуцца яшчэ месяц.

На ветстанцыі сцвярджаюць, што туша была спаленая, рэшткі пахаваныя па ўсіх правілах.

Астатніх жывёл вакцынавалі.

Шлях, якім перадалася інфекцыя, не выяўлены.

 

Здымак з сайта http://ecocollaps.ru