Праўладны Саюз палякаў узначаліў Мечыслаў Лысы

Да гэтага часу Лысы ўзначальваў Мінскае аддзяленьне Саюзу палякаў і быў адным з намеснікаў Сямашкі.

Паводле статуту арганізацыі Мечыслаў Лысы будзе выконваць абавязкі старшыні СПБ да чарговага з’езду, які павінен адбыцца ў 2013 годзе.

Станіслаў Сямашка быў абраны кіраўніком праўладнага СПБ на чарговым з’ездзе 12 верасьня 2009 году і падаў у адстаўку датэрмінова.

З 2005 году ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў. Пасля таго як беларускія ўлады не прызналі з’езд арганізацыі, на якім старшынёй абралі Анжаліку Борыс, быў праведзены паўторны з’езд. Старшынём СПБ на ім абралі Юзафа Лучніка, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу змяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка.