Віктар Саяпін- журналіст года

|

Сп. Віктар падзяліўся сваімі ўражаннямі :

12 студзеня адбылося святочнае ўручэнне дыпломаў лаўрэатаў прэміі імя Аляксандра Дубко за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. Для мяне гэта стала прыемнай нечаканасцю. Я не з’яўляюся прафесійным журналістам. З’яўляюся пазаштатным аўтарам  усіх гарадзенскіх газэтаў. І не толькі гарадзенскіх – мінскіх, берасцейскіх.

Я фактычна лічу сябе лепшым журналістам сярод краязнаўцаў. Відавочна,што ў комплексе ўлічваліся ўсе мае творчыя дасягненні – гэта цыкл дакументальных гістарычных фільмаў пра наш горад, што знялі на тэлеканале Гродна плюс, гэта некалькі кніжак, што былі выдадзеныя ў выдавецтвеі “Юрса прынт”, некалькі кніг выдадзены ў суаўтарстве, больш за 30 публікацый на гістарычную тэматыку, што звязаныя з гісторыяй нашага гораду, – відаць гэта ўсё і пераважыла, калі камісія разглядала намінанта на лепшага журналіста года.

Віктар Саяпін выказвае спадзяванні, што яшчэ адкрые для жыхароў нашага горада шмат новых старонак яго гісторыі.