Цудам пазбеглі смерці
Пра падрабязнасці “Твайму стылю” распавяла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
16 студзеня ў 18.50 дзьве жыхаркі Слоніма былі шпіталізаваныя з дыягназам “атручванне ўгарным газам”.
Маці 1943 і дачка 1962 гадоў нараджэння пражывалі ў прыватным доме. У гэты вечар яны адувалі сябе кепска, на што паскардзіліся суседу, які зайшоў да іх.
Мужчына прымусіў суседак выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі адразу вызначылі ў пацярпелых атручванне ўгарным газам і неадкладна даставілі жанчын у аддзяленне рэанімацыі, такім чынам ўратаваўшы ім жыццё.
Высветлілася, што ў катла газавага ацяплення, усталяванага ў падвале будынка, змясцілася выцяжка (металічная гофра), з-за чаго ўгарны газ пайшоў у жылое памяшканне.
У 19.51 у той жа дзень гродзенскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховіка па пр-це Кляцкова.
Праз 5 хвілін выратавальнікі ўжо былі на месцы.
З-за моцнага задымлення давялося эвакуяваць 29 жыхароў жыхароў кватэр 6-9 паверхаў.
У 20.04 у адным з пакояў задымленай кватэры выратавальнікі знайшлі яе гаспадара – мужчыну 1961 года нараджэння. Яму аказалі першую дапамогу і з прыкметамі атручвання ўгарным газам адправілі ў шпіталь.
Пажар, які ўзнік хутчэй за ўсё з-за неасцярожнага палення, знішчыў канапу на кухні.
Кошт пашкоджанай маёмасці – 5 мільёнаў рублёў.
Жонкі пацярпелага не было дома, ён сам уратаваўся толькі дзякуючы хуткай рэакцыі суседкі, якая выклікала выратавальнікаў, і іх прафесійным дзеянням.
Дзякуючы ўласнай абачлівасці выратавалася сям’я ў вёсцы Дольная Рута Карэліцкага раёна. У свой час гэтыя людзі па ўласнай ініцыятыве паставілі пажарны ізвяшчальнік.
Сёння ў 1.32 уся сям’я – бацька, 1961 года нараджэння, маці 1968 г.н. і дачка 1995 г.н., студэнтка будаўнічага ліцэя – прачнулася ад сігнала ізвяшчальніка.
Пажар у доме пачаўся папярэдне з-за пашкоджанняў трубы дымахода.
Людзі паспелі эвакуявацца і выклікаць пажарных. Дом (на здымку) застаўся без даху.
Пагарэльцаў часова прытулілі суседзі.
Здымак з сайта http://112.by