У Гродзенскай вобласці два мапедысты трапілі пад фуру
Аварыя здарылася каля 19 гадзін вечара непадалёк ад вёскі Астраўно Наваградскага раёна.
Кіроўца аўтамабіля “МАН” з паўпрычэпам, жыхар Бярозаўкі, збіў сваіх землякоў, якія ехалі ў спадарожным накірунку адзін за адным.
Кіроўца паведаміў, што заўважыў мапедыстаў на ўскрайку праезджай часткі ў апошні момант, спрабаваў пазбегнуць наезду, вывернуўшы руль. З-за гэтага аўтамабіль з’ехаў у кювет і перавярнуўся.
Мапедысты пры гэтым атрымалі цяжкія траўмы: малодшы дастаўлены ў бальніцу са складаным пераломам пляча і бярцовай косткі, старэйшы, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам аснавання чэрапа, знаходзіцца ў коме.
Жыццё хлопцам захавалі моташлемы.
Паводле http://gaigrodno.by