Богаз’яўленне: паўдзельнічаць у масавым купанні ці акунуцца ў Іардань

|

Арганізатар купання ў Вадохрышча – аматарскі клуб па аздараўленчым плаванні і закаліванні “Сілы прыроды”, які папулярызуе здаровы лад жыцця.

Ён плануе арганізаваць на возеры дзяжурствы выратавальнікаў, супрацоўнікаў міліцыі і хуткай дапамогі, размясціць пункт гарачага харчавання.
“Звычай купацца ў Вадохрышча бярэ пачатак яшчэ ў старажытнасці”, – піша сайт гарвыканкама, – “а само купанне ў палонцы павінна праводзіцца таксама, як і рытуал хросту чалавека”.
Паводле сайта, мерапрыемства працягнецца з 13.00 да 15.30, удзел у ім возьмуць каля 300 чалавек.

Здаровы лад жыцця і маржаванне – гэта добра, але не мае дачынення да хрысціянскага свята.

Знешне, здаецца, вельмі падобна, але Царква лічыць некарэктным выкарыстанне слова “купанне” ў дачыненні да акунання ў палонку з асвячанай вадой у свята Богаз’яўлення, а хрост для хрысціян ніколі не быў рытуалам. Тым больш, з хрысціянскага пункту гледжання, нельга назваць тое, што адбываецца на свята Богаз’яўлення, мерапрыемствам.

Па-рознаму ставяцца прадстаўнікі Царквы і да самой традыцыі акунання ў гэты дзень у ледзяную ваду.

6 студзеня інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА распаўсюдзіла меркаванне святара Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэя Сергія Гардуна, што традыцыя акунацца ў палонку на свята Хрышчэння Гасподняга ніяк не звязаная з гэтым хрысціянскім святам.
Купацца ў палонцы ў Беларусі пачалі адносна нядаўна, пасля распаду СССР.
На той момант гэта была сапраўдная сенсацыя, якую чамусці прымеркавалі да свята Хрышчэння Гасподняга, кажа а.Сергій.
Далёка не ва ўсіх хапае цярпення, каб адстаяць царкоўную службу ад пачатку да канца, але пры такім стаўленні купанне на Вадохрышча не больш, чым самападман.
“Гэта не значыць, што, акунуўшыся адзін раз у ледзяную ваду, чалавек выканае некі хрысціянскі доўг”, – падкрэсліў святар.

-Той, хто хоча па-сапраўднаму паўдзельнічаць у свяце Хрышчэння Гасподняга, павінны папасціцца напярэдадні свята, раніцай прыйсці ў храм на службу, паспавядацца і прычасціцца, набраць вады”.

Гэтыя словы святара многія зразумелі так, што Праваслаўная Царква выказваецца супраць акунання ў Іардань у свята Хрышчэння Гасподняга.

Сваё стаўленне да гэтага звычая выказаў благачынны горада Гродна протаіерэй Аляксандр Велісейчык:

-Адказаць на пытанне, ці варта акунацца ў палонку, лепш за ўсё словамі Хрыста Збавіцеля: “Хто прымае прарока ў імя прарочае, той атрымлівае ўзнагароду прарока, хто прымае праведніка ў імя праведніка, атрымлівае ягоную ўзнагароду” (Мтф.10:41).
Калі хто прыходзіць на раку ў дзень гэтага свята з мэтай аздараўлення, закальвання ці маржавання, ён атрымлівае сваю ўзнагароду ў выглядзе таго здароўя.
А хто прыходзіць на раку як на Іардан, з успамінаннем і перажываннем падзеяў двухтысячагадовай гісторыі, не застаннецца без узнагароды ад Бога.

Кожны сам павінны вырашаць: акунацца ці не акунацца, гэта не галоўнае.
У гэтае свята, як і ў любое хрысціянскае, галоўнае – гэта Хрыстос, і ў першую чаргу мы павінны пазнаваць не традыцыі, а сэнс гэтага свята,  з якога вынікаюць і традыцыі.

 

alt=”Image 18771″ >

 

Ужо некалькі гадоў у свята Хрышчэння Гасподняга настаяцель прыхода Нерукатворнага вобраза Ісуса Хрыста ў пасёлку Каробчыцы асвячае ваду на Юбілейным возеры.
Хто жадае – туды акунаецца.
У многіх вясковых (і не толькі) праваслаўных прыходах існуе традыцыя хадзіць хросным ходам на Іардань.
Ёсць такая традыцыя і ў Гродне.
Айцец Аляксандр Велісейчык прыгадаў здымкі саракавых гадоў, зробленыя ў Гродне падчас хроснага ходу на Іардань ад Святапакроўскага сабору на чале з тагачасным епіскапам Варсанафіем Грыневічам.

 

Здымкі з мінулагоднага свята Богаз’яўлення ў Гродне http://prosto-free.livejournal.com