Найтаннейшая ялавічына ў Гарадзенскай вобласці

|

Але масавай скупкі тавараў у адных рэгіёнах для продажу ў іншых не назіраецца. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра розніцу ў асартыменце прадуктаў, кошты на якія ўлічвае Белстат, што дазволіла па выніках года «асерадніць» кошты па краіне ў бок змяншэння.

Прасяная галаваломка

У прыведзеных Белстатам па выніках года дадзеных аб індэксах росту цэн на асобныя прадукты харчавання здзіўляе адсутнасць значнай колькасці тавараў з трохразовым ростам – менш за 10 пазіцый з больш чым 170. Хоць кашалькі беларусаў відавочна адчувалі іншыя прапорцыі. Напрыклад, аказалася, што індэкс росту цаны на проса склаў усяго 262%. А яшчэ летам фіксаваўся рост у 4 разы. Проса потым таннела, але відавочна не так моцна.

Аднак сітуацыя змяняецца, як толькі ад даследавання індэксаў мы пераходзім да простага дзялення абсалютных коштаў у снежні 2011 (таксама па дадзеных Белстату) на кошты ў снежні 2010 года. Колькасць прадуктаў, рост коштаў на якія перавысіў тры разы, ужо больш за трыццаць. Рост жа кошту на проса ў такім немудрагелістым падліку складае 3,7 разы.

Але і гэта, аказваецца, яшчэ не мяжа. У рэгіянальным разрэзе з’яўляюцца ўжо іншыя лічбы. У Гомельскай вобласці цана на проса за год вырасла ў 4 разы, а ў Гарадзенскай – у 5,3 разы!

У выніку ў снежні 2011 года цана на проса ў рэгіёнах адрознівалася амаль у два разы (у 1,9). Самая танная крупа ў Мінску – 7087 рублёў, а самая дарагая – у Гарадзенскай вобласці – 13.635 рублёў.

Дарэчы, менавіта ў Гарадзенскай вобласці год таму проса было самым танным. Вось чаму і рост такі бурны. Самым жа дарагім у мінулым годзе проса было ў Магілёўскай вобласці, а сёння яно там чамусці на 1700 рублёў танней, чым у Гарадзенскай вобласці.

Какава-рэкорды года

У групе бакалейных тавараў проса – не адзіная коштавая загадка года. Напрыклад, кукурузныя шматкі ў Мінску за год падаражэлі ў 5,2 разы, хаця ў іншых рэгіёнах, у 2,4-2,7 разы. У выніку цана на кукурузныя шматкі ў Мінску ў два разы адрозніваецца ад сярэдняй мінімальнай цаны, зафіксаванай у Гомельскай вобласці. Але тут, відавочна, прычына ў асартыменце. У Мінску значна больш імпартных шматкоў, тады як у Гомельскай вобласці, верагодна, больш паліц з кукурузнымі шматкамі айчыннай вытворчасці.

Пры аналізе коштаў простым дзяленнем снежань да снежня выявіўся і тавар, рост коштаў на які склаў амаль пяць разоў. Какава-парашок – чэмпіён па росту цаны ў 2011 годзе (4,8 разы).

Пры гэтым у Брэсцкай вобласці цана на 200-грамовы пачак какава-парашку вырасла за год у 6,8 разы! А вось у Віцебскай вобласці – усяго ў тры разы. Тут гэты прадукт у снежні 2011 года аказаўся самым танным – 16346 рублёў за пачак. Самы дарагі какава-парашок чамусці ў Гарадзенскай вобласці – 28504 рублёў за пачак.

alt=”Image 18812″ >

 

Куды паехаць за мясам?

Гродзенская вобласць здзіўляе не толькі самым дарагім просам і какава, але і самай таннай ялавічынай.

Паводле дадзеных па індэксах росту кошту на ялавічыну першай катэгорыі, у цэлым па краіне ён склаў 271%. Калі ж падзяліць абсалютныя значэнні цэн, то рост складае ўжо 3,2 разы. Самы высокі рост коштаў на ялавічыну першай катэгорыі адзначаны ў Віцебскай вобласці – 4,2 разы, і тут, як і варта было чакаць, самая высокая цана – 56667 рублёў за кілаграм.

Самы нізкі рост коштаў у Гарадзенскай вобласці – 1,7 разы і ў выніку зафіксаваны Белстатам у снежні кошт за кілаграм ялавічыны тут ўсяго 23 530 рублёў. Выходзіць, сярэднія кошты ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях адрозніваюцца адзін ад  другога ў 2,4 разы.

Гродзенцам, каб «спекульнуць» на такім дысбалансе, далекавата ехаць у Віцебскую вобласць, але ж побач – Брэсцкая з сярэдняй цаной на ялавічыну ў 48 000 рублёў. Таксама нядрэнны навар. Ды і ў Мінску цана на 17 тысяч вышэй – 40776 рублёў.

У сталіцы самыя дарагія паўфабрыкаты з  ялавічыны – у снежні 2011 года ў Мінску цана составила74 656 рублёў, гэта значыць амаль удвая вышэй, чым на ялавічыну з косткамі. У Гарадзенскай вобласці цана на паўфабрыкаты больш чым на 20 тысяч ніжэй – 52 480 рублёў. Але самым нізкім аказаўся кошт у Мінскай вобласці – 51 225 рублёў. Так што мінчанам проста трэба сесці ў машыну і трохі ад’ехаць ад Мінска, каб сэканоміць.

Цэнавыя берагі малочных рэк

Нядрэнна можна «падняцца» і на малочных прадуктах. Рэгіянальныя адрозненні ў цэнах складаюць па дадзенай групе два разы, а то і больш.

Тут ужо Мінск па-за канкурэнцыяй – тут у снежні мінулага году былі самыя высокія цэны на малако, кефір, тварог тлусты і нятлусты. У «мінімалістах» ізноў Гродзенская вобласць з самымі таннымі малаком, кефірам і смятанай (розніца з Мінскам – 1,9-2 разы).

Тварожная група мяняе лідэраў. Самая нізкая цана на тварог тлусты – у Брэсцкай вобласці – 15 765 рублёў і гэта больш чым на 10 тысяч рублёў за кілаграм ніжэй, чым у Мінску – 25.997 рублёў. А вось нятлусты тварог самы танны ў Гомельскай вобласці – 8.650 рублёў. У Мінску аб такім кошце даўно ўжо забыліся. Тут у снежні цана на тварог нятлусты складала 24478 рублёў, гэта значыць у 2,8 разы вышэй, чым у Гомельскай вобласці.

Цяжка ўявіць, што такое магчыма ў краіне, дзе перавезці тавар з адной вобласці ў іншую не складае асаблівай працы.

Затое такія цэны, якія відавочна выбіваюцца з агульнага ладу, вельмі дапамагаюць паказваць больш плаўны рост коштаў па краіне ў сярэднім. Дарэчы, па індэксе ў сярэднім цэны на малочную групу змяніліся за год у 1,7 разы, па нашых падліках – у 2 разы, у Мінску – у 2,3-2,6 разы.

Закон захавання: булачкі танней там, дзе кава даражэй

Здавалася б, ну якія могуць быць адрозненні ў цэнах на хлеб – бо на іх захоўваецца даволі жорсткае рэгуляванне. Але і на самы надзённы прадукт кошты могуць адрознівацца больш чым у 2 разы ў залежнасці ад рэгіёна.

Самы танны жытні хлеб у Магілёўскай вобласці -2567 рублёў, самы дарагі – у Гарадзенскай – 5755 рублёў. Тут, дарэчы, за год цана на жытні хлеб вырасла больш чым у 4 разы пры росце ў сярэдні 2,2 разы.

На жытня-пшанічны хлеб разбежка ў коштах менш (1,6 разы ў рэгіянальным разрэзе). Самы дарагі хлеб у Мінску, самы танны – у Гомельскай вобласці.

Менш за ўсё адрозненняў сярод батонаў з мукі вышэйшага гатунку, а вось для здобных булачак з мукі таго ж гатунку цэнавыя дысбалансы ўжо павялічваюцца. Самая высокая цана на здобу ў Гомельскай вобласці: 13871 рублёў за кілаграм, самая нізкая ў Мінску – 7.432 рубля за кілаграм.

Але для мінчан нізкая цана на булачку кампенсуецца значна больш высокай, чым у сярэднім па краіне, коштам кубка кавы (0,2 л) у арганізацыях хуткага абслугоўвання. У Мінску яна ўлічаная Белстатам па кошце 15939 (амаль 2 даляра, паміж іншым), а вось у Гарадзенскай вобласці кубак (200 мл) кавы ў снежні 2011 года абыйшоўся ўсяго ў 4165 рублёў, то бок розніца – амаль у 4 разы.

Затое абед у рэстаране ў Мінску далёка не самы дарагі. Даражэй за ўсё ў снежні мінулага году давялося плаціць за абед у рэстаране ў Магілёўскай вобласці (амаль 50 тысяч рублёў), а ў Мінскай – крыху больш за 22 тысячы.

І, нарэшце, згадаем тавары, кошты на якія менш за ўсё адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна. На першым месцы, зразумела, цыгарэты – кошт на іх да адмены цэнавага рэгулявання паўсюль быў аднолькавы. А вось следам ідзе цана на віно пеністае. Так што шампанскім відавочна не варта запасацца падчас камандзіровак па краіне. Таксама не вельмі адрозніваюцца па краіне цэны на цукар, вафлі, печыва і жавальную гумку.