Выйшаў трэйлер серыялу, у якім здымаецца гарадзенка Вераніка Барцэвіч
Як паведамляе “Наша Ніва”, серыял здымаецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.
Стваральнікі называюць серыял «першым фільмам пра сучасных беларусаў, створаны выключна для беларускага рынку прынцыпова сіламі толькі беларусаў».
Гэта першы нацыянальны моладзевы кінапраект, кажуць яны.
Адну з галоўных роляў у фільме выконвае гарадзенка Вераніка Барцэвіч.
>
У мінулым годзе яна пасьпяхова скончыла гарадзенскую “Школу маладога журналіста”, шмат разоў друкавалася ў “Тваім стылі”.
Сярод героеў фільма гледачы могуць убачыць і беларускага рэпера Vinsenta, які нядаўна выступаў у Гродне.