Падарунак гарадзенскім выратавальнікам адклалі на чэрвень
Аднак галоўны падрунак для іх адкладзены на чэрвень: па Індурскай шашы ў Гродне для іх адкрыецца новае пажарнае дэпо.
Будынак пажарнай аварыйна-выратавальнай станцыі прадугледжвае месца на чатыры аўтамабілі, пакоі адпачынку з душавымі і санвузлом, памяшканне для разагрэву і прыёму ежы, а таксама трэнажорную залу з душавымі, навучальны клас на 35 месцаў, пакой псіхалагічнай разгрузкі.
Плануецца стварэнне спартыўнай зоны з пляцоўкай з вучэбнай вежай, паласой перашкодаў, спартыўным гарадком з гімнастычнымі снарадамі, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкай.
Паводле словаў брыгадзіра будаўнікоў СУ-142 ААТ «Гроднапрамбуд» Міхаіла Габраўскага, тэрмін здачы дэпо рэальны. Цяпер ідзе падводка інжынерных сетак, а па вясне пачнецца добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Паводле http://www.grodnonews.by