Па вобласці адзначылі Вадохрышча
Ужо восемь год запар арганізатарамі і энтузіястамі купанняў выступаюць тры чалавекі: Сяргей Пракопчык, Алег Данільчык і Зміцер Пайлак.
Сяргей Пракопчык:
– Першыя купанні прайшлі пры тэмпературы -20 і з удзелам пяці чалавек. Зараз штогод падтрымліваю традыцыю, якую лічу здаровай. Гэта вельмі карысна для арганізма…Колькасць удзельнікаў павялічваецца за кошт рэкламы.
Сотні людзей з усіх канцоў краіны ў гэты дзень з’ехаліся i ў Жыровіцкі манастыр. Хтосьці, каб папрысутнічаць на святочнай ранішняй літургіі і Вялікім асвятленні вады, a хтосці каб акунуцца ў купелі … Але большасць – каб папросту хоць на імгненне дакрануцца да духоўнасці і набраць вадохрышчанскай вады са святой крыніцы.
Пагутарыўшы з людзьмі ў чарзе ў купелі, аказалася, што тут практычна няма мясцовых. Паломнікі прыехалі з Баранавіч, Івацэвічаў, Брэста, Мінска і іншыхгарадоў … Сем’ямі, кампаніямі сяброў і працоўнымі калектывамі, паведамляе http://region4.by
Чэргі ў гэты дзень у Жыровічах ўсюды і досыць вялікія. Тыя ж, хто не жадае стаяць у чарзе, можа купіць двухлітровую бутэльку з той самай вадой у суседнім шапіку ўсяго за 4 тысячы.
Набраць святoй вады на ўвесь год, як прынята гэта рабіць менавіта на Вадохрышча, можна было ва ўсіх храмах раёна ад самай раніцы да васьмі вечара.
Здымак volkovysk.blogspot.com