“Зялёнае святло” для вегетарыянцаў

|

Адметкі ў выглядзе  зялёнага лісціка можна знайсці ў меню гэтых устаноў побач з вегетарыянскімі стравамі. Налепку “У нас ёсць выбар вегетарыянскіх страў”, дарэчы, можна ўбачыць на дзвярах рэстарана-бістро “Семафор” ужо з вуліцы.

 

 

Адміністратары рэстарацыяў прызнаюць, што вегетарыянская ежа з’явілася ў меню даўно, але пазначаць яе сталі параўнальна нядаўна.

 

Такія пазнакі дапамагаюць вегетарыянцам хутчэй зарыентавацца ў выбары стравы, – падкрэсліла ў размове з“Тваім стылем” адміністратар “Семафора”.

 

Па словах жа адміністратара “Рэтра-піцы” Раісы, вегетарыянскія стравы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і вельмі патрэбныя ў меню. Яна ўзгадвае, што на мінулым тыдні у іх адпачывала група італьянцаў, сярод якіх двое былі вегетарыянцамі.

 

А вось у “МіраБары” вегетарыянцам з’яўляецца сам кухар. Менавіта дзякуючы яму супрацоўнікі “МіраБара” зацікавіліся вегетарыянскай кухняй.

 

Можна сказаць, што Мілаван (імя кухара – рэд.) «навязаў» нам любоў да вегетарыянскай кухні, – смяецца адміністратар “МіраБара” Святлана і заўважае: – Людзі, якія не ўжываюць ежу жывёльнага паходжання  выглядаюць зусім па-іншаму: у іх здаровы выгляд твару.


А наведвальнікаў-вегетарыянцаў ў Вас шмат? – пытаюся ў Святланы.

 

Ёсць пастаянныя кліенты і досыць вялікая колькасць наведвальнікаў, якія цікавяцца наяўнасцю ў меню вегетарыянскіх страў, а яшчэ падчас паста шмат хто замаўляў менавіта вегетарыянскія стравы – чую ў адказ.

 

“Твайму стылю” пашанцавала пагутарыць і з кухарам Мілаванам. Прыемны, ўсмешлівы, высокі хударлявы хлопец гадоў 23-26 падзяліўся рэцэптам вегетарыянскай тушанай фасолі і расказаў, як рабіць «скрутак» з лаваша, сыру і гародніны. Паводле Мілавана, у вегетарыянскай кухні ёсць настолькі сытны стравы, якія прыйдуцца па душы самаму зацятаму мясаеду.

 

Пры гатаванні мясных страваў не з’яўляецца спакуса, каб іх паспрабаваць? – пытаюся Мілавана.

 

– Не, да мяса я стаўлюся абыякава, а ў МіраБары” прыгатаваныя мною мясныя стравы з задавальненнем дэгустуюць супрацоўнікі – з усмешкай адказвае кухар.

 

 

Усе вышэйпералічаныя ўстановы, як высветліла карэспандэнтка “Твайго стылю”, карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод вегетарыянцаў. У Гродне, дарэчы, іх колькасць зусім не малая. Як паказвае досвед адміністратараў, узрост кліентаў-вегетарыянцаў вагаецца ад 16 да 40 гадоў.

 

Што тычыцца кошту вегетарыянскіх страў – яны не вышэйшыя за звычайныя, а часам нават меншыя. Як запэўніваюць нашыя суразмоўцы, наяўнасць у меню вегетарыянскай ежы даволі выгодна таксама і з камерцыйнага  пункту гледжання.

 

Здымкі Юлі Каляды