Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” пачала працу з валанцёрамі
Некалькі дзясяткаў маладых людзей, якія будуць дапамагаць працы кампаніі “Без Візы”, адабраныя на конкурснай аснове з 241 дабраахвотніка, што адгукнуліся на абвестку аб адборы валанцёраў.
Большасць з іх з Мінску. І толькі каля 5% дабраахвотнікаў з Гродна.
18 снежня першая частка валанцёраў сустрэлася ў Мінску, а другая частка – 21 студзеня ў Гродне.
Валанцёры з розных гарадоў Беларусі будуць дапамагаць ажыццяўляць як ужо запланаваныя мерапрыемствы, так і рабіць свае ўласныя праекты.
Па выніках хатняга задання валанцёры працягнуць навучанне ў Вільні.
Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” распачалася ў канцы сакавіка 2011 года. У межах кампаніі былі знятыя фільмы пад агульнай назвай “Visa stories”, прэзентаваныя гарадзенцам у верасні.
У межах кампаніі ў траўні распачалася таксама фота-акцыя Belarus Watch: “БЕЗ ВІЗЫ!” за адмену візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай.
Здымак з сайта http://ampby.org