У музеі гісторыі рэлігіі з’явіліся новыя залы

|

“Новая эскпазіцыя, – распавядае намеснік дырэктара па навуцы Ігар Ганчарук, – дазваляе прасачыць уплыў праваслаўя, каталіцтва, уніі і пратэстанцтва на культуру нашага краю з XIV па XVIII стст., то бок у перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Сярод цікавых экспанатаў варта адзначыць дэталі каталіцкага святарскага аблачэння: “арнат” і “стулу”, пры вырабе якіх выкарыстоўваліся дэталі слуцкіх паясоў. На нашай “стуле”, напрыклад, выдатна бачны матыў васілька – акурат як у Багдановіча.

>

 

Варты ўвагі таксама праваслаўны абраз Маці Божай Адзігітрыі канца XVІ ст. ды арыгінальны каталіцкі абраз з выявай Святога Сямейства XVІІ ст. гродзенскага майстра Гелярыя Хаецкага.

 

 

Сярод старадрукаў трэба вылучыць “Рымскі імшал” XVІ ст. венецыянскага выдання.

 

 

Але сусветная музейная практыка зараз мае тэндэнцыю да замены арыгінальных старадрукаў у экспазіцыі копіямі, таму замест некаторых выданняў у залах прадстаўленыя муляжы.”

 

На працягу гэтага году, як паведаміў Ігар Генадзевіч, музей плануе адчыніць яшчэ 3 залы, прысвечаныя рэлігійнаму жыццю краю з ХІХ па ХХІ стст.

 

Гэтымі заламі дырэкцыя гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі плануе скончыць пашырэнне сталай экспазіцыі.

 

Фота Надзеі Крапівінай