У раёне гарадзенскага заапарку можа з’явіцца новы квартал

|

Пра перспектывы развіцця і будучай рэканструкцыі квартала паміж вуліцамі Дзяржынскага, 17 Верасня, Каханоўскага і Церашковай распавёў галоўны архітэктар праектнага інстытута “Гроднаграмадзянпраект” Аляксандр Тараненка.

Зараз гэтая тэрыторыя ў цэнтры горада выкарыстоўваецца неэфектыўна. Тут размяшчаецца база УЖРЭП Ленінскага раёна, прадпрыемствы, гаражная забудова…

Паводле новага генплану, некаторыя прадпрыемствы могуць вынесці за горад, будынкі ААТ “Гродноторгмаш” перапрафіляваць пад аб’екты грамадскага прызначэння. На свабоднай тэрыторыі размясціць скверы і жылыя дамы.

Дарэчы, колькасць паверхаў у іх будзе змяншацца па ступені набліжэння да старой часткі горада.

Нагадаем, што новы мікрараён у раёне вуліц Пушкіна-Дзяржынскага таксама ўзнік на тэрыторыі камунальнай зоны.