Ліда – лідар Гарадзенскай вобласці па колькасці ВІЧ-інфікаваных

|

Большасць носьбітаў ВІЧ у Гарадзенскай вобласці – моладзь ва ўзросце 20-29 гадоў (269 выпадкаў альбо 50,9%). 44,6% інфікаваных – людзі 30 гадоў і старэйшыя (236 чалавек).

59,7% ВІЧ-станоўчых (316 чалавек) – мужчыны.

Асноўным шляхам перадачы ВІЧ у вобласці застаецца палавы – 54,3% (285 выпадкаў). Праз ін’екцыйны ўвод наркатычных рэчываў заразіліся 43,5% носьбітаў (230 выпадкаў).

 

Сярод інфікаваных у 2011 годзе палавым шляхам заразіліся 44 чалавекі (83%), у адным выпадку прычына заражэння не выяўлена.

Сацыяльны статус ВІЧ-інфікаваных у Гарадзенскай вобласці неаднародны: асобы без пэўнага месца жыхарства – 39,5% (209 чалавек), працоўныя – 26,6% (141 чалавек), з месцаў пазбаўлення волі – 24,8% (131 чалавек).

Ад ВІЧ-пазітыўных маці ў перыяд з 1987 да 1 студзеня 2012 года ў вобласці нарадзіліся 70 дзяцей. У сямі з іх пацверджаны дыягназ “ВІЧ-інфекцыя”.

7 цяжарных ВІЧ-інфікаваных жанчын на сёння стаяць на дыспансерным уліку.

 

Летась дыягназ СНІД пастаўлены 24 жыхарам Гарадзеншчыны ( у 2010 годзе – 36). У стадыі СНІДу памерла 57 чалавек.

У вобласці зарэгістравана 113 летальных выпадкаў сярод ВІЧ-інфікаваных, 70 памерлых ужывалі наркотыкі.

 

Паводле http://lida.by

Здымак з сайта http://narkoperemoga.com